Менскія валянтэры, якія доўгі час даглядалі беспрытульных жывёл у дзяржаўнай установе «Фаўна горада» на вул. Гурскага ў Менску, стварылі ўласны прытулак для бадзяжных жывёл «Супэркот».
Тут у котак і сабак значна болей шанцаў застацца жыць — у адрозьненьне ад «Фаўны горада». Там жывёл утрымлівалі толькі 5 дзён. Далей — забівалі. У прытулку «Супэркот» жывёл маюць даглядаць, пакуль для кожнай ня знойдзецца гаспадар. Тэкст цалкам.