Моладзевае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” наведала купалаўскія мясціны 30 чэрвеня. Вандроўнікаў было 10 чалавек, якія пабывалі і ў Акопах, і ў Радашковічах, і нават адпачылі ў Вязынцы. Вандроўка падзялялася на музейную частку і мемарыяльную. Мемарыяльная – гэта наведванне самога дому, дзе нарадзіўся Я.Купала. Цяпер там запаведнік. “Інфармацыі было так шмат, што людзі нават не задавалі пытанняў”, – кажа арганізатар Кірыла Сінюціч. Экскурсаводам была навуковы...
Чарговая вандроўка ад МГА “Гісторыка” адбудзецца 30 чэрвеня. Падчас вандроўкі можна будзе не толькі дазнацца шмат новага пра знакамітага беларускаг паэта Я.Купалу, але і даведацца пра цікавыя факты з жыцця іншых паэтаў і пісьменнікаў. Хто такі Уладзімер Самойла і як ён звязваны з Янкам Купалай? Дзе Якуб Колас напісаў “Сымона-музыку”? Пра якое месца казаў Купала “Тут усяк арэчак гаворыць з табой”? На гэтыя пытанні вы зможаце атрымаць адказы падчас нашай вандроўкі...