Фестываль “Панарама-2009”, які праходзіць у Мінску з 7 кастрычніка, ужо выклікаў вялікую колькасць прэтэнзій. Падаецца, што самі арганізатары тэатральнага форума не заўсёды вінаватыя. Але сам фестываль – нагода падрабязна разабрацца ў памылках і праблемах беларускага тэатру.
Беларускую праграму фестываля “Панарама” склалі спектаклі амаль усіх стацыянарных мінскіх тэатраў (за выняткам Маладзёжнага), і нават двух недзяржаўных. Нельга сцвярджаць, што гэта былі “лепшыя” спектаклі, бо не было афіцыйнага конкурсу, празрыстага метаду “адбору”. Адбіраючы той ці іншы спектакль у праграму фестываля, арганізатары кіраваліся складанай сістэмай сімпатый-антыпатый, як сваіх, гэтак і некаторых крытыкаў. У любым выпадку, гэта быў непразрысты адбор, і склалася ўражанне, што аргкамітэт проста “прызначыў” асобныя спектаклі фестывальнымі. Тэкст цалкам.