“Ружы” i “мiны” на шляху маладога беларускага тэатра
Цяпер разумею, чаму ў нашых тэатрах мала ставяць п’ес беларускiх маладых аўтараў… Дзеля таго, каб гэта зразумець, варта было праводзiць праект on-line ў рамках фестывалю “Панарама” менавiта ў такiм, як сёлета выглядзе — беларускiм. Ужо дзеля таго, каб мы маглi ўявiць, што чакае наш тэатр далей. Каб зразумець сутнасць прэтэнзiй тэатраў да прапанаванага моладдзю матэрыялу, i наадварот — прычыны крыўды моладзi з-за таго, што iх не ставяць. Ды каб падтрымалi тых, каму так патрэбная наша ўвага, хто з надзеяй чакае сустрэчы са сваiм гледачом. I няхай так будзе: цяпер у эксперыментальным праекце толькi беларуская творчая моладзь, толькi маладыя амбiтныя драматургi i рэжысёры! Тым больш, што ў тэатрах нашай краiны адчуваецца патрэба ў прытоку новых арыгiнальных iдэй i новых, поўных запалу, людзей. Запалу сапраўды хапiла. Тэкст цалкам.