Калумністыка

Так і жывем: татальная хлусня як радыяцыйны фон. Піша Лявон Вольскі

Ці магла не адбыцца Чарнобыльская катастрофа ці хоць бы не быць такой разбуральнай і знішчальнай? Напярэдадні чарговай гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС Лявон Вольскі параўноўвае ўмовы жыцця ў Савецкім Саюзе і ў сённяшняй Беларусі і нагадвае пра самае кепскае: «Атамная станцыя ў нас таксама цяпер ёсьць».



Салідарнасьць, якую так ненавідзіць улада

«Ня так ужо ўсё і кепска, вельцашаноўная публіка!». Лявон Вольскі піша пра беларускую салідарнасць, рэакцыю чытачоў на свае тэксты і веру ў перамогу. Калі вы ўсё яшчэ не верыце ў аптымістычны фінал, Лявон Вольскі ідзе да вас разам з рубрыкай «Мама, не журыся» на Budzma.org.


Лявон Вольскі: «Чаму яна ніяк не надыходзіць — нашая Перамога?»

Лявон Вольскі пра нерашучасць як рысу беларускага нацыянальнага характару, а таксама пра салідарнасць, няўдалыя спробы агульнанацыянальных забастовак, вечныя перасцярогі беларусаў («А раптам будзе горш, чым цяпер») і бязрадасную перспектыву, якая пачынае вымалёўвацца ў агляднай будучыні. Што будзе, калі ў беларусаў так і не хопіць рашучасці супраціўляцца?




Вандруем разам

Малі, Парыж, Дубай: вандруем па свеце не пакідаючы межаў Беларусі

У нашай сённяшняй вандроўцы скіруемся ў падарожжа па беларускіх паселішчах з цікавымі назвамі, сугучнымі найменням сусветна вядомых гарадоў ды краінаў. Але ці ад іх паходзяць назвы нашых населеных пунктаў? Пройдземся па некаторых старонках гісторыі беларускіх вёсак з незвычайнымі назвамі ды даведаемся, якія славутасці можна паглядзець у ваколіцах гэтых паселішчаў

7 нагодаў наведаць беларускі Дубай

Гэтым разам у нашай традыцыйнай вандроўцы наведаем Дубай Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Насамрэч, вёска сёння завецца Дубае, але мае некалькі больш старажытных назваў, сярод якіх і Дубай. Увесну на Палессі асабліва маляўніча, таму, калі збярэцеся вандраваць па нашых палескіх маршрутах, настойліва раім звярнуць увагу і на Дубае. Тут захавалася капліца XVIII стагоддзя пабудовы, царква Раства Багародзіцы ў стылі класіцызм, якая «засвяцілася» ў некалькіх кінеманатаграфічных фільмах савецкага часу, рэшткі сядзібна-паркавага ансамбля ХІХ стагоддзя і шмат легендаў ды цікавостак.


Вандроўка шляхамі Францішка Багушэвіча

З нагоды 184-й гадавіны з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, грамадскага дзеяча, паэта, публіцыста, перакладчыка Францішка Багушэвіча прапануем узгадаць мясціны, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава. Наведаем будынкі, дзе нарадзіўся, жыў і працаваў пісьменнік, пабачым мемарыяльныя шыльды ды помнікі, усталяваныя ўдзячнымі нашчадкамі ў гонар айца-заснавальніка беларускай літаратуры. Маршрут пралягае праз 3 краіны: Беларусь, Літву і Украіну

Навіны "Будзьма"