This movie requires Flash Player 9
20.05.2013 | Культура Навіны "Будзьма!" Праекты

“Будзьма!” прэзентуе канцэпт “Культура паляпшае жыццё”

Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” прадстаўляе шырокай грамадскасці новы канцэпт – “Культура паляпшае жыццё”. Гэты лозунг ужо добра знаёмы наведнікам рэгіянальных ток-шоў і кірмашоў праектаў, якія ладзіць кампанія па ўсёй краіне. За афіцыйным стартам праекта нас чакаюць новыя актыўнасці, якія не толькі прадэманструюць, што менавіта культура паляпшае жыццё, але і дадуць канкрэтныя прыклады таго, як гэта адбываецца.

Каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Алена Макоўская так каментуе новы старт: На нашу думку, гэты слоган найбольш адпавядае таму, чым займаецца кампанія.  Як вядома, наша мэта ў паглыбленні нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў. У пачатку года мы правялі сацыялагічнае апытанне, паводле якога больш за 60 % беларусаў лічыць, што культура паляпшае жыццё, але траціна  з іх не можа адказаць, як. А тыя, хто ведаюць, як, у асноўным успрымаюць культуру як культуру стасункаў (ветлівасць), культуру побыту (чыстыя вуліцы), ці мастацкую  культуру. Мы ж хочам данесці, што культура – гэта ўсё, што складае нашае жыццё, і гэта тое, як мы думаем, на якія каштоўнасці мы абапіраемся. Гэта фактычна сістэма каардынатаў кожнага чалавека. Вось гэтую стваральную функцыю культуры мы імкнемся падкрэсліць у кожным праекце, кожным мерапрыемстве”.

Раскрыццё мэсэджу кампанія распачынае серыяй адметных відэаролікаў, у якіх героі – паспяховыя, кожны ў сваёй сферы, людзі – распавядаюць  пра тое, якім чынам культура змяніла іх жыццё і зрабіла іх рэальнымі трэндсэтэрамі ў медыйным і грамадскім жыцці. Наступны крок – зняць стэрэатып адносна слова “культура” і раскрыць яго маштабнасць, што найперш мяркуецца зрабіць праз вялікую серыю (40!) інтэрв’ю з выбітнымі беларусамі.

Каардынатар кампаніі Ніна Шыдлоўская: “Важна адзначыць, што фраза “Культура паляпшае жыццё” ўжо добра знаёмая наведнікам рэгіянальных ток-шоў і “Кірмашоў праектаў”, якія ладзіць кампанія па ўсёй Беларусі  з восені 2012 года. Правёўшы шэраг мерапрыемстваў у рэгіёнах, мы пабачылі, што шматлікія цікавыя ідэі і ёсць па сутнасці адказам на пытанне: якім чынам культура можа палепшыць жыццё ў канкрэтным месцы, у канкрэтны час. Калі ідэя становіцца рэальным праектам, тады да яе далучаюцца іншыя людзі, з’яўляюцца аднадумцы, і гэта прыносіць вялікую карысць і асобна ўзятаму гораду, і кожнаму чалавеку, і ўсёй краіне. Таму галоўная мэта новай камунікацыйнай стратэгіі кампаніі “Будзьма беларусамі!” – змена стаўлення да культуры як да пасіўнага, дэкаратыўнага элементу, які не здольны ўплываць на якасць жыцця штодня і ў перспектыве”.

Он-лайн прэзентацыя новага канцэпту пачынаецца чатырма крэатыўнымі відэа-ролікамі, якія па чарзе будуць прадстаўленыя шырокаму гледачу. Першым у прадстаўленні канцэпту “трымае ўдар” і выводзіць ідэю на шырокія экраны герой роліку нумар адзін – вядомы беларускі баец Віталь Гуркоў.  Следам за ім у нечаканым ракурсе на экранах з’явяцца аніматар Юлія Рудзіцкая і (у выглядзе, пазбаўленым гендарных стэрэатыпаў!) рэкламіст  Сяргей Скараход. Закрые відэа-серыю чацвёрты ролік, у якім нас чакае сапраўднае папуры беларускіх зорак, што падзеляцца сваімі досыць нечаканымі думкамі і падыходамі адносна беларускай культуры і актыўнай жыццёвай пазіцыі.

 

А штотыдзень, кожную сераду, пачынаючы з 22 траўня, на сайце кампаніі budzma.org будуць з’яўляцца нечаканыя, адметныя думкі знакавых людзей з розных сфераў у адмысловым  журналісцкім праекце.

Сустракайце: Культура Паляпшае Жыццё!

На замову грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”

Рэжысёр: Зміцер Вайноўскі
Крэатыўная ідэя, сцэнар: РА “Францыск-Група”
Аператары: Сяргей Спасюк, Андрэй Васкрэсенскі
Кампазітар: Алег Удалееў
Sounddesign, mixing, mastering – 13STUDIO
Motiongrapher: Яўген Безгін


Адзін каментар у ““Будзьма!” прэзентуе канцэпт “Культура паляпшае жыццё””

  1. Янка says:

    Цi магчыма каб ва Беларусі ўрачыста ўсенародна святкавалі (на рэспубліканскам узроўню) традыцыйна еўрапейскі карнавал-маскарад ?, Kаб аднолЬкава саўпадала з пачаткам і канцом славутага венецыянскага карнавала ???

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика