14 чэрвеня 2010 года, 19:00 – галерэя “Ў” (г. Мінск, пр. Незалежнасці, 37А)
Чарговы раз збіраемся ў галерэі Ў, каб пагаварыць пра тое, як, навошта і якая кніга мяняе беларускую жанчыну.
Тры сустрэчы дыскусійнага праекта “Жаночы досвед у грамадстве і літаратуры” будуюцца вакол зборнікаў жаночай прозы «Жанчыны выходзяць з-пад кантролю» (Кнігарня Наша ніва, 2007) і «Пакахай мяне, калі ласка» (Кнігарня пісьменніка, 2009).
У час гэтых сустрэч аўтаркі зборнікаў, чытачы і запрошаныя эксперты высвятляюць, ці ёсць нешта адметнае ў жаночым спосабе пісьма і бачанні свету.
Далучыцца можа кожны.
Арганізатары:
o Творчая прастора BYBOOKS;
o МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»;
o ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»;
o Выдавецкая серыя «Кнігарня «Наша Ніва»
Мадэратары:
Алёна Вялічка – трэнер і каардынатар ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ”;
Аляксандра Дынько – каардынатар творчай прасторы BYBOOKS, праект-менеджер выдавецкай серыі “Кнігарня “Наша Ніва”.
Інфармацыйная падтрымка: