У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран і Таццяна Беланогая выступяць у Полацку, Наваполацку і Вушачах. Сяргей Шапран прэзентуе ўнікальную кнігу, прысвечаную гісторыі жыцця Васіля Быкава, а Глеб – падрыхтаванае ім першае непадцэнзурнае выданне аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Бард і паэтэса Таццяна Беланогая выканае песні з альбому “Ніткі” і тузін сваіх старых, правераных баевікоў.
Кніга Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў: гісторыя жыцця” – першая спроба стварэння своеасаблівай энцыклапедыі Васіля Быкава. Кніга выдадзена ў серыі “Бібілятэка “Бацькаўшчыны”, заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Два тамы выдання аздоблены здымкамі (Том1 і Том2), большая частка якіх публікуецца ўпершыню. Сярод змешчаных на 734 старонках кнігі дакументах асаблівую цікавасць уяўляюць невядомыя раней архіўныя матэрыялы, рукапісы і эпісталярная спадчына Васіля Быкава (у тым ліку франтавыя лісты 1944-1945 гг., ліставанне з А. Адамовічам, В. Аскоцкім, В.Астаф’евым, Р. Барадуліным, В.Някрасавым і А.Твардоўскім). У тым ліку ўспаміны Ч. Айтматава, С.Алексіевіч, Г. Бакланава, С. Быкава, В. Быкавай, Г. Бураўкіна, Б. Васільева, М. Гарбачова, І. Карпюк, З. Пазьняка, С. Шушкевіча.
12 траўня
11.00 гімназія №2 Полацка
13.30 Наваполацкая сярэдняя школа №2
17.30 Бібліятэка імя Я.Коласа (Наваполацк)
13 траўня
9.20 Вушацкая сярэдняя школа, прэзентацыя для вучняў 8-11 класаў
Яшчэ адзін выступ удакладняецца