Двухдзённы тур па Полаччыне быў арганізаваны грамадскай культурніцкай кампаніяй “Будзьма беларусамі!” сумесна з полацкай гарадской суполкай Таварыства беларускай мовы “Рубон”. Трэба адзначыць, што суполка “Рубон” – сталы партнёр “Будзьмы” на Полаччыне. А вось дзе менавіта знаходзіцца Полаччына? Вы скажаце, што гэта Полацк і Полацкі раён? Анягож! У полацкай гімназіі №2 навучэнцы, пералічваючы пісьменнікаў, якія паходзяць з Полаччыны, дайшлі да Купалы і Коласа, бо яны тут “бывалі і працавалі”. А потым...
У межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Глеб Лабадзенка, Сяргей Шапран і Таццяна Беланогая выступяць у Полацку, Наваполацку і Вушачах. Сяргей Шапран прэзентуе ўнікальную кнігу, прысвечаную гісторыі жыцця Васіля Быкава, а Глеб – падрыхтаванае ім першае непадцэнзурнае выданне аповесці Уладзіміра Караткевіча “Ладдзя Роспачы”. Бард і паэтэса Таццяна Беланогая выканае песні з альбому “Ніткі” і тузін сваіх старых, правераных баевікоў. Кніга Сяргея Шапрана “Васіль Быкаў: гісторыя жыцця” – першая спроба...
З ліста Міхася Баўтовіча: “Здымак “Забытыя” зроблены на закінутых могілках зніклае ўжо вёскі Малая Старына Вушацкага раёну. Рухаючыся наперад і дбаючы штодня адно пра свой дабрабыт, чалавек страчвае ня толькі памяць пра малую радзіму, пра дзядоў, але й забывае кім ёсць ён і скуль пайшоў. Шкада, што забываемся, бо праз гэта становімся ўбогімі і нетрывалымі”. 15777