Адна з рубрык новага праекта КінаБлог на тэлеканале БелМузТВ – трэйлер блакбастара па-беларуску. Аўтары праекта — кампанія Cinema Pride, якая стварыла музычныя кліпы Лявону Вольскаму, гуртам Мутнаевока і Akute. Партнёр беларускамоўнай рубрыкі — кампанія “Будзьма беларусамі!”.
У гэтым выпуску:
Трэйлер на беларускай мове “Kingsman. Сакрэтная служба”.
А таксама:
• “Тры волаты. Ход канём” – нядобрае меркаванне Сержа Добрага Жука;
• Госць у студыю – прадзюсар Юрый Ігруша;
• Вынікі фестывалю мабільнага кіно SmartFilm;
• Агляды навінак мінскага пракату: Узыходжанне Юпітэр”, “Гульня ў імітацыю”, “Левіяфан” і “10 імгненняў лёсу”.
КінаБлог — гэта аўтарскі праект кампаніі Cinema Pride, якая займаецца вытворчасцю тэлеперадач, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў (Лявон Вольскі, Мутнаевока, Akute). Партнёр рубрыкі “Трэйлер” — кампанія “Будзьма беларусамі!”