13 лютага ў культурным цэнтры Інконст www.inkonst.com у Мальмё адбудзецца прэзентацыя «беларускага» нумара літаратурнага часопіса РАРІ www.papitidskrift.se
Часопіс РАРІ – адзіны ў Швецыі часопіс «кішэннага» фармату – прадстаўляе ўвазе шведскіх чытачоў выбраныя творы пяці беларускіх паэтаў: Валянціны Аксак, Алеся Разанава, Барыса Пятровіча, Дзмітрыя Строцава і Алены Казанцавай. Усе пераклады з беларускай і рускай моў на шведскую зрабіў Дзмітры Плакс.
У вечар прэзентацыі на сцэне Інконст адбудзецца паказ спектакля беларускага Свабоднага Тэатра «Быць Гаральдам Пінтэрам», выступяць шведскія паэты Педэр Алексіс Ульсан (Peder Alexis Olsson) і Крысціян Карлсан (Kristian Carlsson).