Сустрэчы паэтэсы Веры Буланда ў Пліскай СШ перад вучнямі 5 класа і 9 класа 9 снежня 2015 года пачалася з размовы пра дабрыню, чуласць, што заўсёды хвалюе аўтара і павінна хваляваць кожнага. Не трэба стамляцца дзяліцца дабратой – сцвярджае спадарыня Вера ў сваёй творчасці: Вы не стамляйцеся ніколі Дабро тварыць і спагадаць, І тое ўсё, што ў вашай волі, Зямлі, радні, сябрам аддаць. Вы не стамляйцеся дзівіцца Жыццю, любові на зямлі, Дзівіцца чысціні крыніцы І ўзаранае зямлі… Размова з вучнямі выклікала...
Канцэрт з удзелам барда, кіраўніка народнага вакальнага ансамблю “Plissa” Кастуся Герашчанкі і вядомага музыкі, лідэра гурту “P.L.A.N.” Андрэя Плясанава адбыўся ў 25 красавіка ў Доме культуры бройлернай птушкафабрыкі пасёлку Акцябрскі, што непадалёк ад Смалявічаў. Як адзначыў каардынатар кампаніі “Будзьма беларусамі!” Ігар Лялькоў, імпрэзу наведалі каля 30 чалавек рознага веку, сярод якіх былі як дзеці, так і людзі больш сталагу ўзросту. У выкананні Кастуся Герашчанкі прагучалі яго аўтарскія песні...