Спадарыня Вера Буланда выступіла ў Пліскай СШ Смалявіцкага раёна 17 лютага 2015 года. Выступ адбыўся ў актавай зале школы перад вучнямі 4-11 класаў. З Верай Буланда ў школу была запрошана вядомая паэтэса, драматург, крытык Галіна Каржанеўская. Вучні разам з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Чакур Яўгеніяй Паўлаўнай падрыхтавалі некалькі невялікіх п’ес Г. Каржанеўскай, цікава распавялі аўдыторыі пра гасцей сустрэчы, прыўрочанай да Дзён роднай мовы. Пасля чаго далі слова В. Буланда і Г.Каржанеўскай...
19 верасня ў пасёлку Зялёны Бор, што ў Смалявіцкім раёне, у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца выступ гурта “Верасень” і Вольгі Акуліч, паэтэсы Вікторыі Трэнас, аўтараў – выканаўцаў Наталлі Нікіцінай і Таццяны Беланогай. Вас чакае сустрэча з музыкай, паэтычным словам, падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Уваход вольны. Пачатак а 19 00. Месца правядзення – Дом культуры пасёлка Зялёны Бор. Шчыра запрашаем вас! 96007 19.09.2014 21:00:00 Дом Культуры
19 чэрвеня, у цудоўны сонечны дзень, ў пасёлку Зялёны Бор Смалявіцкага раёна, адбыўся канцэрт барда Таццяны Беланогай у межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У гэты гарачы час, калі дзень падаецца занадта маленькім ад колькасці запланаваных спраў па гаспадарцы, на канцэрт завітала прыблізна трыццаць прыхільнікаў беларускай музыкі! Распавядае спадарыня Таццяна: “Я другі раз выступаю ў пасёлку Зялёны Бор і мне вельмі прыемна, што на канцэрт прыйшлі тыя слухачы, якія пазнаёміліся з маёй...
19 снежня паэтка Вера Буланда выступіць у пасёлку Зялёны Бор, што у Смалявіцкім раёне. Уваход вольны! Выступ адбудзецца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!» 80883 19.12.2013 19:00:00 Дом Культуры вул. Сацыялістычная, 7