Гурт “Верасень” грае беларускамоўны софт-рок, “рок для дарослых”.
“Maddy Daddy Band” грае zydeco — луізіянскі блюз, які сумяшчае блюз, джаз, кантры, французскі шансон.
Яны такія розныя — але 24 сакавіка яны выступяць разам.
З праграмай, поўнай пазітыўнай энергіі, драйву і добрага настрою.
Першы супольны выступ гуртоў адбыўся ў студзені гэтага года на “напалову прыватнай” вечарыне з нагоды дня народзінаў вакалісткі гурта “Верасень” Вольгі Акуліч. Ідэя спалучыць разам такія розныя музычныя кірункі спадабалася і музыкам, і наведнікам. Так што 24 сакавіка адбудзецца пашыраная і палепшаная “версія” вечарыны з назвай “Too Old to ROCK, too YOUNG to Die” (“Занадта старыя для року, занадта маладыя, каб паміраць”).
Пачатак а 19-й. Адрас Клуба “Алекс’с” — Мінск, вул. Чарнышэўскага, 10а, кошт квіткоў 15 000 руб. (папярэдне), 20 000 руб. (у дзень канцэрту).
Інфалінія: +375 29 1800093 +375 29 624 75 80.