21 кастрычніка а 17-й гадзіне
адбудзецца творчая сустрэча з беларускім паэтам, празаікам
Леанідам Галубовічам
«Праўда мастацкая…»
(з нагоды 60-годдзя з дня нараджэння).
У праграме — прэзентацыя новай кнігі
«Сыс і кулуары»
(РВУ «Літаратура і мастацтва»).
Сярод запрошаных — галоўныя героі новага твора:
Янка Сіпакоў, Алесь Разанаў, Марына Наталіч, Юрый Сапажкоў, Андрэй Федарэнка, Адам Глобус, Людка Сільнова, Людміла Рублеўская, Ігар Бабкоў, Галіна Дубянецкая, а таксама сябры і аматары творчасці шаноўнага спадара Леаніда.
Траецкае прадмесце, вул М. Багдановіча, 13.