This movie requires Flash Player 9
16.09.2014 | Край BY Навіны "Будзьма!"

“Край|BY”: Новы Свержань – даўні партовы горад

Каб адчуць сябе ў даўнім партовым горадзе, неабавязкова выязджаць за межы Беларусі! Менавіта ў гэтым мястэчку ў часы ВКЛ распачынаўся вялікакняскі рачны шлях у Балтыйскае мора. Тады ж горад быў і цэнтрам фаянсавай вытворчасці, а ў ХІХ стагоддзі меў даўжэзную “барную мілю”.

Ну як? Зацікавіліся? “Край|BY” выпраўляецца ў Новы Свержань – улюбёны гарадок Якуба Коласа! Далучайцеся!

“Край|BY” – серыя фільмаў, у якіх шчыра, з гумарам і ў рэжыме тач-скрын Павал Харланчук і Вірус беларушчыны, які завёўся ў студыйным камп’ютары, расказваюць пра беларускія мясціны, у якія варта вяртацца зноў і зноў. Другі сезон мультымедыйнага праекта прадстаўляюць супольна Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны і Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!”. Захапляльныя таямніцы і цікавосткі збірае для ўсіх нас творчае аб’яднанне “ПАН-студыя”.

Партнёры

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика