Шаноўныя сябры, каманда грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” віншуе вас з Калядамі і Новым годам!
Беларуская культура ёсць тым стрыжнем, які трымае нас разам, напаўняе гонарам і дае моцы для новых здзяйсненняў!
Хай і надалей нашая культура паляпшае нашае жыццё! Зычым вам шчасця і здзяйснення ўсіх вашых мараў! Хай заўжды будзе радасць, здароўе, дабрабыт і шчырая беларуская душа, моцная і неўміручая!
Ваша “Будзьма!”