Канцэрты Змітра Вайцюшкевіча ў Нясвіжы і Заслаўі прайшлі 5 і 6 ліпеня.
Канцэрт у Нясвіжы адбыўся ў Цэнтральнай бібліятэцы. Прыйшло вельмі шмат гледачоў, прычым розных пакаленняў.
Людзі спявалі разам са Змітром.
Сярод гледачоў была і публіка, якая раней зусім не ведала творчасці Змітра, і тая, што ўжо загадзя набыла кветкі свайму любімаму беларускаму артысту.
Адзін з гледачоў захоплена сказаў Змітру: “Калі б хто з намі размаўляў на беларускай мове, як Вы, дык мы б заўжды размаўлялі толькі на ёй!”
Канцэрт Змітра ў Заслаўі для шматлікіх гледачоў быў адкрыццём. Але і тут прыходзіла публіка, якая несла кветкі.
З.Вайцюшкевіч: “Кветкі, кветкі – гэта добры знак!”
Канцэрты адбываліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!”