Штогадовы міжнародны фестываль маркетынгу і рэкламы “Белы квадрат” праходзіць у Мінску з 19 па 21 красавіка. У фестывалі бяруць удзел прадстаўнікі камунікацыйных агенцый не толькі з Беларусі, але і з краін СНД і Еўропы. Сёлета ў шорт-лісце “Сацыяльная рэклама” фестывалю некалькі працаў прысвечаных беларускай мове, а таксама – анімацыйны фільм “Будзьма беларусамі!”.
Фота: Аляксандр Ждановіч