– Гэтае пытанне абмяркоўвалі выкладчыкі і студэнты Інстытута журналістыкі БДУ 21 лютага.
Дэбаты ў Міжнародны дзень роднай мовы. Ці можна ўсё ж такі адказваць па-руску беларускамоўнаму выкладчыку? Па правілаў дэбатаў прысутныя падзяліліся на дзве каманды – у залежнасці ад таго, хто якую прымаў пазіцыю.
У праграме было апытанне гледачоў, ім прапаноўвалася адказаць на два пытанні пісьмовай анкеты: ці хацелі б вы перайсці на беларускамоўнае навучанне і ці гатовыя вы зрабіць гэта заўтра? Таксама былі прэзентацыя тэзісаў абедзвюх камандаў, пытанні ад мадэратараў і гледачоў. Такім чынам, кожны прысутны меў магчымасць выказацца па моўным пытанні.
Пра свой уласны досвед выкладання замежнай мовы расказала Таццяна Тулуш, выкладчыца ангельскай мовы кафедры ангельскай мовы і камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ:
“У гэтым навучальным годзе я вырашыла паэксперыментаваць: вучыць студэнтаў ангельскай мове з дапамогай беларускай, а не рускай. Была ўсцешаная паразуменнем студэнтаў, іх зацікаўленасцю. Пра сябе магу сказаць, што ў ін’язе я адзіная з курса вывучала замежную мову праз беларускую. Я слухала лекцыі па-руску, а занатоўвала іх па-беларуску. У беларускай справе вялікая адказнасць ляжыць на выкладчыках. За кошт таго, што я даю студэнтам пэўныя веды па-беларуску, я абуджаю у людзей цікавасць да вывучэння і роднай мовы”.
Ідэю добрага валодання многімі мовамі, асабліва роднай, падтрымалі некалькі чалавек.
Аксана Пятроўна Бязлепкіна: “Беларуская мова – гэта ключ да іншых славянскіх моваў. Колькі моваў вы ведаеце – столькі жыццяў вы можаце пражыць: гэта пытанне агульнай адукаванасці чалавека”.
Інга Дзмітрыеўна Воюш: «Калі мы маем магчымасць чытаць Бахціна і Лотмана на роднай мове, мы павінны гэта захаваць. Але страта, калі цалкам перакласці найбуйнейшыя творы рускай літаратуры на беларускую мову, бо інтэлігенцыя павінная валодаць некалькімі мовамі. Але гэта не гаворыць пра тое, што чалавек, які размаўляе і думае па-беларуску, адразу адцураецца сваёй мовы. Гады два таму я вадзіла студэнтаў педуніверсітэта на практыку ў мінскую школу, і на правядзенне гукання вясны мы павінны былі браць пісьмовы дазвол у кожнага чальца адміністрацыі, таму што мерапрыемства планавалі правесці на беларускай мове. Вось у такіх умовах вучацца нашыя дзеці”.
Віктар Іванавіч Іўчанкаў, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання: “На вялікі жаль, інтэлектуальная эліта нашага ўніверсітэта не валодае беларускай мовай. І быццам пабойваецца гэтай мовы, адпрэчвае яе… Так не павінна быць”.
Пра выкладанне ва ўніверсітэце на роднай мове слушна разважаў Пятро Пятровіч Жаўняровіч: “Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь хоць і прыняты даўно, у 1990-м годзе, але ва ўніверсітэце ён не выконваецца. Студэнт мае права на навучанне на адной з дзвюх моваў, і калі, напрыклад, ён захоча вывучаць прадмет на беларускай мове – давядзецца слухаць лекцыі рускамоўнага выкладчыка. Такім чынам, адбываецца фармальнае парушэннне закона. Такой сітуацыі не павінна быць, але ж і адказнасці за парушэнне таксама няма”.
Звяртаючыся да праблемы існавання тытульнай нацыі, Уладзімір Анатольевіч Капцаў выказаў цікавую думку: «Здесь стоит говорить не о проблеме, а о некой культурной стратегии. Та ситуация, которая была в Беларуси до Второй мировой войны, и та ситуация, которая сформировалась после Второй мировой, показывает, что у нас нет титульной нации в чистом виде, хотим мы этого или нет. Каждый третий белорус погиб на войне. Республику, которая была одной из самых индустриально развитых в СССР, поднимали не только белорусы… Поэтому я хочу задать вопрос аудитории: поднимите руки те, у кого и отец и мать – белорусы. У половины. А кто прочитал первое произведение на белорусском языке? Только несколько человек из аудитории. По данным переписи населения, более пяти миллионов человек высказалось за использование русского языка и более двух миллионов – за белорусский язык. Это и есть проблема. Получается, что наша титульная нация представляет собой меньшинство, если смотреть не на цифры, а на говорящих на родном языке. Во многом самосознание нации определяет язык. Понимание этого требует времени, потому что человек должен прочувствовать это внутренне. А проявится эта осознанность через государственность, интерес к культуре, к истории. Русскоязычный белорус – это особенность нашей ситуации. Чтобы получить нацию в идеале, нужно развивать нашу культуру естественным путём, а не насильственным, сверху».
Да агульнай думкі прыйсці не атрымалася, але большасць удзельнікаў дэбатаў перакананыя: беларускую мову вучыць і ведаць трэба! Бо гэта мова народа, душа нашай культуры. Па выніках анкетавання, большасці студэнтаў, якія прысутнічалі ў аўдыторыі, было б цяжка з заўтрашняга дня перайсці на беларускамоўнае навучанне. Але ж гэта і не дзіўна, бо асноўнай мовай зносін студэнтаў і выкладчыкаў застаецца пакуль руская. “Каб змяніць сітуацыю, трэба вучыцца размаўляць на роднай мове ў дзіцячым садку, школе, а не пачынаць гэта з універсітэта”, — заўважыў Арцём Сізінцаў.