«Punk’s not Dead»! – менавіта так можна сказаць пасля канцэрту «Дай Дарогу!” у Гомелі. Брэсцкі гурт, які грае альт-рок/панк, літаральна скалынуў сцэну і танцпляц.
Не сапсавала вечар нават святло, якое чамусьці знікла, але хлопцы не разгубіліся. Раздача аўтографаў, фота з кумірамі і песні пад акустычную гітару палепшылі час чакання. Хай зала трохі і апусцела пасля, але гэта праверыла адданасць прыхільнікаў.
Серж Кузняцоў