“Свяціцца ад шчасця”, “згараць ад нянавісці”, “спапяляць позіркам”, – часта кажам мы, не звяртаючы вялікай увагі на тое, якімі сродкамі і чаму мы імкнемся апісаць унутраны стан чалавека. Магчыма, што “ўнутраная электрычнасць” так бы і заставалася проста прыгожай фразай, але ў 1892-м годзе таемнае сталася яўным і, зафіксаванае назаўжды фотапласцінай, легла на паліцы гісторыі. Розніцу паміж акустыкай тэорыі і электрычнасцю рэальнага жыцця лепш за ўсіх ведаюць музыкі. Менавіта таму сённяшні падарунак...