24 жніўня 2016 г. у аграгарадку Дараганава Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбыўся музычна-літаратурны выступ з удзелам мінскага фолк-блюз гурта “Балцкі Субстрат”.
На сустрэчы, якая прайшла ва ўтульнай актавай залі Дараганаўскай сярэдняй школы, гучалі аўтарскія кампазіцыі “Балцкага Субстрату” на вершы айчынных паэтаў (Наталлі Арсенневай, Сяргея Дарожнага, Юлія Таўбіна, Віктара Сямашкі), апрацоўкі народных песень, уласныя музычныя прачытанні народных тэкстаў. Музыкі гралі, спявалі, адказвалі на пытанні публікі, а ў перапынку паміж аддзяленнямі правялі для ўсіх літаратурна-гістарычную віктарыну на прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Фота Алены Ерко