Шаноўнае спадарства!
Запрашаем вас на прэзентацыю інтэрнэт-праекту “Беларускі архіў вуснай гісторыі”, першага беларускага анлайн-сховішча калекцый вусных успамінаў, сабраных рознымі даследчыкамі гісторыі Беларусі. Мы збіраем такія матэрыялы для фармавання масавага корпусу крыніц такога кшталту, каб з выкарыстаннем сучасных тэхналогій захоўваць гэтыя дакументы і арганізоўваць доступ да іх зацікаўленых. Мы хочам паказаць гісторыю Беларусі ХХ ст. праз прызму погляду сведкі часу і такім чынам дапамагчы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі, у тым ліку па тэмах, якія з’яўляюцца актуальнымі і спрэчнымі, дапамаглі б дыскусіі ў грамадстве, узбагацілі б магчымасці разгляду (беларускім кантэкстам) гісторыі СССР у сусветных даследаваннях.
Мерапрыемства адбудзецца:
2 снежня а 18-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі па адрасе: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12.
Каманда праекту раскажа зацікаўленым пра акалічнасці яго стварэння і перспектывы развіцця, прадэманструе яго магчымасці.
Па ўзніклых пытаннях кантактуйце праз электронны адрас: [email protected] ці праз тэлефон + 375 29 755 03 70.