Выстава інстынктнага мастацтва “Сэрцу блізкія мясціны” віцебскага мастака-аматара Канстанціна Сцепчанкова праходзіць у Літаратурным музеі Віцебска. Маючы тэхнічную спецыяльнасць, далёкую ад мастацтва, ён у паважаным узросце стаў жывапісцам.
“Я бачыў сон, – расказвае Канстанцін Аляксандравіч. – Да мяне з’явіўся Бог і сказаў, што я павінны маляваць”. Так ён і зрабіў. Спачатку рабіў замалёўкі, потым стаў працаваць алеем. Тэкст цалкам.