Адна з рубрык новага праекта КінаБлог на тэлеканале БелМузТВ – трэйлер блакбастара па-беларуску. Аўтары праекта — кампанія Cinema Pride, якая стварыла музычныя кліпы Лявону Вольскаму, гуртам Мутнаевока і Akute. Партнёр беларускамоўнай рубрыкі — кампанія “Будзьма беларусамі!”.
У гэтым выпуску:
Трэйлер на беларускай мове “Дом”.
А таксама:
- 50 адценняў Сержа Добрага Жука;
- носць у студыю — прадзюсар Сяргей Ждановіч;
- miniWORKSHOP Алесі Грыбок;
- анонсы навінак кінавідэапракату.
КінаБлог — гэта аўтарскі праект кампаніі Cinema Pride, якая займаецца вытворчасцю тэлеперадач, рэкламных ролікаў, музычных кліпаў (Лявон Вольскі, Мутнаевока, Akute). Партнёр рубрыкі “Трэйлер” — кампанія “Будзьма беларусамі!”